10:39 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Навальніцы і моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў аўторак

Навальніцы і моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў аўторак

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Дажджлівае надвор'е чакаецца ў рэспубліцы і сёння: пасля абеду пацяплее да +26°С, але залевы і навальніцы пройдуць амаль па ўсёй краіне.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'явілі сіноптыкі з-за непагодлівага надвор'я, якое чакаецца ў Беларусі ў аўторак. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"Увага! 23 ліпеня (у аўторак) месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры, у сувязі з будучымі ападкамі спецыялісты абвясцілі ў рэспубліцы жоўты ўзровень небяспекі.

Раней спецыялісты паведамлялі аб навальніцах, залевах і шквалістым узмацненні ветру (да 20 метраў у секунду) і ў панядзелак. Навальніца чакаецца днём і Мінску.

У цэлым сёння ў краіне будзе воблачна з праясненнямі, вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні. Днём пацяплее максімум да +19°С..+24°С, месцамі нават да +26°С.

У сталіцы верагоднасць ападкаў складае больш за 90%. Днём у Мінску паветра прагрэецца да +20..+22°С, да вечара стане крыху халадней - будзе каля +18..+20°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы