02:30 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
У панядзелак чакаецца да +18°С па поўдні Беларусі

У панядзелак чакаецца да +18°С па поўдні Беларусі

© Sputnik Альфред Микус
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Апошні месяц восені працягне цешыць беларусаў нечакана добрым надвор'ем, пачынаючы з 4 лістапада нас чакае пацяпленне.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. У панядзелак 4 лістапада працягнецца распаўсюджванне цёплых і няўстойлівых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы, паведамілі ў Белгідрамеце.

Днём у заходніх раёнах Беларусі выявіцца ўплыў атмасфернага фронту, дзякуючы чаму чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

"Месцамі, а днём і на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы", - удакладнілі ў службе прагнозаў. У панядзелак па рэспубліцы будзе назірацца вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.

Мінімальная начная тэмпература буде вагацца ў межах +5..+12°С. Максімальная тэмпература днём складзе +11..+16°С. На поўдні Беларусі будзе стаяць практычна вясновае надвор'е з тэмпературай паветра да +18°С.

Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы