20:53 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Будзе вельмі слізка: штармпапярэджанне абвясцілі ў Беларусі на 4 снежня

Будзе вельмі слізка: штармпапярэджанне абвясцілі ў Беларусі на 4 снежня

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
910

Сіноптыкі занепакоеныя тым, што ў сераду на большай частцы рэспублікі чакаецца галалёдзіца, якая можа прывесці да рэзкага росту колькасці ДТЗ і галалёдных траўмаў.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 4 сьнежня з-за галалёдзіцы, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.

"Увага! Раніцай і днём у сераду на большай частцы тэрыторыі рэспублікі на дарогах чакаецца галалёдзіца", - паведамілі сіноптыкі.

Па іх прагнозах, умовы надвор'я будуць настолькі неспрыяльнымі, што было прынята рашэнне аб'явіць штармавое папярэджанне. Галалёдзіца можа прывесці да рэзкага росту колькасці аварый на дарогах і галалёдных траўмаў у пешаходаў.

У цэлым у сераду ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. "У гэты дзень з поўдня Швецыі праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца сістэма франтальных раздзелаў, услед за якімі ў дзённыя гадзіны пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання", - распавялі ў Белгідрамеце.

Ноччу ў некаторых раёнах на паўночным захадзе краіны, раніцай і днём на большай частцы пройдзе кароткачасовы і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі згусціцца туман, утворыцца галалёд. Будзе дзьмуць паўднёва-заходні і заходні парывісты вецер. Уначы чакаецца ад -1°С да -8°С, у сярэдзіне дня тэмпература паветра падымецца да -1..+5°С.

Тэги:
галалёдзіца, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы