Першае ў гэтым годзе месяцовае зацьменне ўбачаць жыхары Зямлі з 10 на 11 студзеня

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкМесяц падчас зацьмення
Месяц падчас зацьмення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэдкую астранамічную з'яву змогуць назіраць і беларусы з 20 гадзін да поўначы - калі неба будзе чыстым.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Першае ў 2020 годзе месяцовае зацьменне пройдзе ў ноч з 10 на 11 студзеня, пра гэта паведамляе партал Astrobel Team.

Жыхары Зямлі змогуць назіраць паўценевае месяцовае зацьменне. Яго можна будзе ўбачыць з усёй тэрыторыі Расіі, Еўропы, Азіі, з усходняй часткі Афрыкі і з заходняй часткі Аўстраліі. Гэтую рэдкую астранамічную з'яву ўбачаць вечарам 10 студзеня і беларусы, калі дазволіць надвор'е і неба будзе чыстым.

Астраномы паведамляюць, што гэта месяцовае зацьменне будзе нязначным, нягледзячы на тое, што яно прыпадае на поўню. Гэта звязана з тым, што Месяц не пагрузіцца прама ў цень Зямлі, а толькі пройдзе амаль цалкам праз зямную паўцень - пад цень патрапіуь толькі адзін з яе краёў. Пры такіх умовах гэтую з'яву не заўсёды можна заўважыць няўзброеным вокам, паколькі зацямненне краю месяцовага дыска зусім нязначнае.

У той жа час, 10 студзеня максімальны працэнт апускання Месяца ў зямную паўцень складзе 89%, а гэта дазволіць назіраць зацьменне не толькі з дапамогай тэлескопаў і бінокляў, але і няўзброеным вокам. Ад моманту ўваходжання Месяца ў паўцень Зямлі і выхаду яго з паўцені пройдзе чатыры гадзіны і чатыры хвіліны.

У Беларусі месяцовае зацьменне пачнецца ў 20:08. Свайго максімуму яно дасягне ў 22:10, калі Месяц будзе знаходзіцца бліжэй за ўсё да цэнтра зямной цені. Завершыцца зацьменне ў 00:12 ўжо 11 студзеня.

Стужка навiн
0