21:49 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Сіноптыкі ў чарговы раз паведамілі беларусам пра тое, што ўмовы надвор'я ў бліжэйшыя суткі па-ранейшаму будуць не самымі спрыяльнымі.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 17 студзеня з-за туману і галалёдзіцы, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.

"У пятніцу месцамі па рэспубліцы чакаецца туман, уначы і раніцай на асобных участках дарог - галалёдзіца", - распавялі сіноптыкі.

У цэлым 17 студзеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, без істотных ападкаў. Уначы будзе дзьмуць заходні, удзень - умераны вецер пераменных напрамкаў.

У начныя гадзіны мінімальная тэмпература паветра складзе -3.. + 3°С, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +1 .. + 6°С. Атмасферны ціск уначы нязначна вырасце, а ўдзень істотна не зменіцца.

У пятніцу ў Мінску будзе воблачна, ноччу магчымы дождж. Раніцай слупок тэрмометра пакажа +1 .. + 3°С, удзень ён падымецца да +2 .. + 4°С. Па словах сіноптыкаў, у дзённыя гадзіны над сталіцай згусціцца туман.

Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы