13:52 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Прагназуецца, што парывы ветру ўдзень ўзмоцняцца да 15-20 метраў у секунду, што адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі 3 лютага з-за моцнага ветру, паведамілі ў Гідрамеце.

Паводле прагнозаў, у панядзелак у краіне будзе воблачна з праясненнямі. А месцамі на паўночным усходзе рэспублікі чакаецца дождж і мокры снег.

"У сувязі з моцным ветрам абвешчана штармавое папярэджанне. Ён будзе адпавядаць аранжаваму ўзроўню небяспекі. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с парывамі да 14 м/с", - паведамілі Sputnik ў Гідрамеце.

Там папярэдзілі, што ўдзень - месцамі па Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы