19:26 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Самай цёплай дэкадай студзеня стала трэцяя - у апошніх чыслах месяца сярэдняя тэмпература была на 6°С вышэй за норму.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Студзень бягучага года стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, сярэдняя тэмпература ў рэспубліцы ў гэтым месяцы склала +1,1°С, а гэта на 5,5°С вышэй за кліматычную норму.

"Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаецца ўпершыню", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама адзначылі, што самай цёплай дэкадай студзеня стала трэцяя - у апошніх чыслах месяца сярэдняя тэмпература была на 6°С вышэй за норму.

Па дадзеных Гідрамета, у бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца пахаладанне: месцамі ноччу тэмпература апусціцца да -12°С, днём яна складзе ад 0 да -6°С. Пры гэтым зімовае надвор'е ў краіне пратрымаецца нядоўга - ужо да канца тыдня зноў пацяплее.

Тэги:
Беларусь, Надвор'е

Галоўныя тэмы