00:52 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

На большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду, днём пацяплее толькі да -5..+1°С.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Штармавое папярэджанне працягнулі ў Беларусі на пятніцу, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"Увага! Удзень 7 лютага (у пятніцу) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду", - папярэджваюць сіноптыкі, у сувязі з непагаддзю ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Напярэдадні назіралася пераменная воблачнасць, днём ападкаў па краіне не было, а тэмпература была ў асноўным на 1-3°С вышэй за кліматычную норму. Па апошніх дадзеных, пераважна па паўночным захадзе адзначаецца снежны полаг да чатырох сантыметраў вышынёй.

Прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

"7 лютага (у пятніцу) надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў паветранай масе паўночных шырот. Па ўсходзе рэспублікі адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі на дарогах утворыцца галалёдзіца, ноччу будзе да -3..-9°С, днём пацяплее толькі да -5..+1°С.

У суботу, 8 лютага, на надвор'е ў краіне паўплывае атмасферны фронт з тэрыторыі Фінляндыі, стане воблачна. Днём амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег, дзесьці згусціцца слабы туман, зноў будзе слізка, але вецер сціхне.

Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -4..-11°С (месцамі да -13°С), днём паднімецца да -5°С па паўднёвым усходзе і +2°С па захадзе.

Цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы паўплываюць на надвор'е ў Беларусі ўжо днём у нядзелю, 9 лютага. Пераважна будзе суха, месцамі можа дзьмуць парывісты вецер, будуць назірацца галалёд і галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-7°С, максімальная днём - да 0..+6°С.

Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы