Калі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна? Прагноз надвор'я на тыдзень

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкКалі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна? Прагноз надвор'я на тыдзень
Калі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна? Прагноз надвор'я на тыдзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да канца тыдня ў краіне стане крыху халадней, затое ўжо ў другой дэкадзе сакавіка ў Мінску будзе сонечна, суха і да +10°С.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Слабое пахаладанне прыйдзе ў Беларусь да канца тыдня, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Студзень 2020-га стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў - Sputnik Беларусь
Студзень 2020-га стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў

У краіне ўсталявалася цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 5-8°С вышэй за кліматычную норму: у панядзелак у Мінску цяплела нават да +11°С. Па апошніх дадзеных, па крайнім паўночным усходзе захоўваецца снежнае покрыва да аднаго сантыметра вышынёй.

"18 лютага (у аўторак) надвор'е ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса атлантычнага паходжання, па паўднёва-ўсходняй палове адаб'ецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту", - паведамілі сіноптыкі.

Будзе воблачна з праясненнямі, днём амаль усюды пройдуць дажджы, будзе дзьмуць парывісты вецер (месцамі - моцны). Ноччу будзе +1..+7°С, днём паветра прагрэецца да +4..+10°С.

На наступны дзень будзе крыху халаднавата: у ноч на сераду, 19 лютага, паветра астыне да -2..+3°С, пасля абеду пацяплее да +2..+8°С. Па поўначы Беларусі пройдзе кароткачасовы мокры снег, утворыцца галалёдзіца на дарогах, захаваецца парывісты вецер.

"20 лютага (у чацвер) умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які будзе перамяшчацца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі", - прагназуюць у Белгідраметцэнтры.

Зноў чакаюцца ападкі на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, месцамі чакаюцца слабы галалёд і галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -3..+3°С, днём дасягне +1..+7°С.

Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пятніцу і выхадныя

Да канца тыдня ў Беларусі стане крыху халадней. У пятніцу, 21 лютага, у асобных раёнах на захадзе краіны пройдуць мокры снег і дождж, так што раніцай будзе слізка. Ноччу падмарозіць да -5..+1°С, днём паветра прагрэецца максімум да +1..+6°С.

Выхадныя не прагназуюцца халоднымі, аднак будзе ветрана і пахмурна. Ападкі працягнуць ісці і 22-23 лютага, на працягу ўсяго ўікэнда чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. У суботу ўначы будзе -3..+2°С, у нядзелю -1..+4°С, а пасля абеду стане цяплець да +1..+7°С.

Па дадзеных сэрвісаў папярэдніх прагнозаў надвор'я, апошні тыдзень лютага будзе прахалодны: згодна з інфармацыяй на сёння, у Менску днём будзе цяплець максімум да +1..+4°С. Сапраўдная вясна пачнецца ў другой дэкадзе сакавіка: у сталіцы будзе сонечна, суха і да +10°С. Аднак не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

Стужка навiн
0