З ветрам і замаразкамі, але да +17°С: дакладны прагноз надвор'я на выхадныя

© Sputnik / Альфред МикусЗ ветрам і замаразкамі, але да +17°С: дакладны прагноз надвор'я на выхадныя
З ветрам і замаразкамі, але да +17°С: дакладны прагноз надвор'я на выхадныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У суботу і нядзелю ў Беларусі будзе цяплець да +11..+18°С, але ўзмоцніцца парывісты вецер, а ўначы чакаюцца замаразкі.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Начныя замаразкі і ўзмацненне ветру чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У краіне ўсталявалася халоднае надвор'е з тэмпературным фонам на 5-8°С ніжэйшай за кліматычную норму. Ноччу на большай частцы тэрыторыі адзначаліся замаразкі да 0..-2°С, месцамі узмацняўся вецер парывамі да 15-19 метраў у секунду, дзе-нідзе грукаталі навальніцы.

Істотнага пацяплення не чакаецца і ў канцы тыдня. Так, апошні працоўны дзень, 15 мая, будзе пераважна сухім, вецер сцiхне, але захаваюцца замаразкі да 0..-3°С, а днём пацяплее максімум да +11..+17°С.

"16 мая, у суботу, надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу ў паўночных раёнах, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы", - паведамілі ў Белгідрамеце.

Днём зноў будзе дзьмуць парывісты вецер, моцны па поўначы краіны. Ноччу тэмпература будзе знаходзіцца ў асноўным у межах +1..+6°С (толькі месцамі прагназуюцца замаразкі да 0..-3°С), днём паднімецца да +11..+18°С.

А ў нядзелю, 17 мая, будзе яшчэ на градус цяплей: рэспубліка апынецца пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту і няўстойлівай паветранай масы з Балтыкі, зноў будзе воблачна з праясненнямі, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах па поўначы чакаецца моцны парывісты вецер. Ноччу пахаладае да +1..+7°С (месцамі падмарозіць да 0..-2°С), днём паветра прагрэецца да +9°С па поўначы да +18°С па поўдні краіны.

Згодна з папярэднім прагнозам на Gismeteo.by, адчувальна пацяплее ў рэспубліцы не хутка: паводле інфармацыі на сёння, у Мінску ў бліжэйшыя два тыдні будзе +11..+13°С, тэмпература паднімецца вышэй +20°С толькі ў пачатку чэрвеня. Аднак не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка аказваюцца памылковымі.

Стужка навiн
0