04:04 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
710

Абмежаванні ўвялі ўжо ў чатырох абласцях рэспублікі - Мінскай, Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 30 раёнах Беларусі з-за павышанага ўзроўню пажаранебяспекі, такія дадзеныя ўтрымлівае карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па стане на раніцу аўторка, абмежаванні ўвялі ў чатырох раёнах рэспублікі. У лясы нельга хадзіць у некаторых раёнах Мінскай, Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Так, на Міншчыне забарона дзейнічае ў адным раёне - Стаўбцоўскім. На Гарадзеншчыне наведваць лясы нельга ў 15 раёнах з 17. Абмежаванні не дзейнічаюць толькі ў Астравецкім і Іўеўскім раёнах.

На Гомельшчыне забароны захаваліся ў дзевяці раёнах: Жлобінскім, Кармянскім, Чачэрскім, Веткаўскім, Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Гомельскім, Добрушскім і Брагінскім.

На Брэстчыне абмежаванні ўвялі ў пяці раёнах. Сярод іх - Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Іванаўскі і Пінскі раёны.
У якіх раёнах лясы патрапілі пад забарону, можна адсочваць з дапамогай інтэрактыўнай карты Мінлясгаса. Дадзеныя абнаўляюцца ў рэжыме анлайн кругласутачна.

Нагадаем, парушэнне забароны на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое не пацягнула прычынення шкоды, можа карацца папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). У выпадку калі парушэнне пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, парушальніку пагражае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).

Тэги:
Лес, Беларусь

Галоўныя тэмы