12:40 09 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У бліжэйшыя тры дні беларусаў чакае не характэрнае для канца студзеня надвор'е - будзе па-вясноваму цёпла.

МІНСК, 22 сту – Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя тры дні: на выхадных на поўдні рэспублікі паветра днём прагрэецца да +7°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пацяпленне ў краіну прынёс атлантычны цыклон: за адну ноч вадохрышчанскія маразы ў Беларусі змяніліся адлігай.

Па дадзеных сіноптыкаў, у пятніцу днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад –1 да +4°С, месцамі на дарогах чакаецца галалёдзіца.

У суботу 23 студзеня надвор'е істотна не зменіцца: месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, згусцяцца туманы. Уначы чакаецца ад –2 да +4°С, днём - да +5°С, у Брэсцкай вобласці - да +7°С.

У суботу 24 студзеня рэспубліка апынецца ў зоне ўплыву фронту, які ішоў з Карпат: днём паўсюдна пройдуць невялікія ападкі - дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег, днём тэмпература паветра падымецца да +6°С.

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы