12:10 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У некаторых раёнах пахаладае да мінус 10 градусаў, месцамі магчымы туман, на дарогах галалёдзіца.

МІНСК, 3 лют – Sputnik. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі па поўдні рэспублікі з-за галалёдзіцы.

У сераду, 3 лютага, на большай частцы Беларусі чакаецца снег, у паўднёвых раёнах мокры снег з дажджом, месцамі магчымы туман, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца, вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с. Днём чакаецца ад мінус двух да плюс трох градусаў, ноччу падмарозіць да мінус 10 градусаў ва ўсходняй частцы краіны.

Нагадаем, на выхадныя ў Беларусь вяртаюцца маразы: ужо з чацвярга сіноптыкі прагназуюць істотнае пахаладанне. Самыя сур'ёзныя выпрабаванні чакаюць у нядзелю, калі слупкі тэрмометраў пакажуць да –23 ... –25°C. Ападкаў пры гэтым не чакаецца, толькі раніцай і днём у нядзелю па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовы снег, слабая мяцеліца.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, маразы, снег, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы