https://bel.sputnik.by/20210621/Navedvats-les-z-za-spyakoty-nelga-zho--25-ranakh-Belarus-1047933090.html
Наведваць лес з-за спякоты нельга ўжо ў 25 раёнах Беларусі
Наведваць лес з-за спякоты нельга ўжо ў 25 раёнах Беларусі
Sputnik Беларусь
Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца ў пажаранебяспечны перыяд, чалавечы фактар часцяком становіцца прычынай прыродных пажараў. 21.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-21T09:23+0300
2021-06-21T09:23+0300
2021-06-20T17:20+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
лес
спякота
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/17/1045237293_0:202:1920:1282_1920x0_80_0_0_a83a1f0b3b06200c428dbe5882f486a0.jpg
МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Забароны на наведванне лесу дзейнічаюць ужо ў 25 раёнах Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі рэспублікі.У параўнанні з пятніцай дадалося яшчэ восем рэгіёнаў, за апошнія суткі - шэсць: Бабруйскі, Горацкі, Дрыбінскі, Клічаўскі, Кіраўскі і Мсціслаўскі.Яшчэ ў чацвер абмежаванні дзейнічалі ў 11 раёнах рэспублікі, гэта значыць сітуацыя ўскладняецца, што лагічна ва ўмовах спёкі.Самай пажаранебяспечнай з'яўляецца Гродзенская вобласць - тут закрыта 15 раёнаў, 6 - у Магілёўскай, 3 - у Гомельскай і 1 - у Мінскай.У Мінлясгасе нагадваюць, што ўводзяць забароны ў прэвентыўных мерах, каб знізіць верагоднасць узнікнення пажараў. Чалавечы фактар - адна з асноўных прычын узнікнення прыродных пажараў. Па меры стабілізацыі абстаноўкі абмежаванні здымаюцца.За парушэнне забароны ці патрабаванняў пажарнай бяспекі можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі ж гэта пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, вінаватаму пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/17/1045237293_211:0:1920:1282_1920x0_80_0_0_32a0eb6c3db966c4cd1c5c7e2028f640.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, лес, спякота, беларусь
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, лес, спякота, беларусь
Наведваць лес з-за спякоты нельга ўжо ў 25 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца ў пажаранебяспечны перыяд, чалавечы фактар часцяком становіцца прычынай прыродных пажараў.
МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Забароны на наведванне лесу дзейнічаюць ужо ў 25 раёнах Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі рэспублікі.
У параўнанні з пятніцай дадалося яшчэ восем рэгіёнаў, за апошнія суткі - шэсць: Бабруйскі, Горацкі, Дрыбінскі, Клічаўскі, Кіраўскі і Мсціслаўскі.
Яшчэ ў чацвер абмежаванні дзейнічалі ў 11 раёнах рэспублікі, гэта значыць сітуацыя ўскладняецца, што лагічна ва ўмовах спёкі.
Самай пажаранебяспечнай з'яўляецца Гродзенская вобласць - тут закрыта 15 раёнаў, 6 - у Магілёўскай, 3 - у Гомельскай і 1 - у Мінскай.
У Мінлясгасе нагадваюць, што ўводзяць забароны ў прэвентыўных мерах, каб знізіць верагоднасць узнікнення пажараў. Чалавечы фактар - адна з асноўных прычын узнікнення прыродных пажараў. Па меры стабілізацыі абстаноўкі абмежаванні здымаюцца.
За парушэнне забароны ці патрабаванняў пажарнай бяспекі можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі ж гэта пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, вінаватаму пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).
Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.