19:28 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Белорусские пограничники на белорусско-польско--украинской границе

Мігранты з Індыі незаконна спрабавалі пакінуць Беларусь

© Sputnik / Виктор Толочко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Дваіх маладых людзей затрымалі паблізу вёскі Дубніца, адзін спрабаваў трапіць у Польшчу, другі - у Нямеччыну.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Памежнікі затрымалі двух індусаў, якія спрабавалі незаконна перасячы мяжу рэспублікі, пра гэта Спадарожнік распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Затрымалі нелегалаў у Гродзенскім раёне паблізу вёскі Дубніца.

"Маладыя людзі 1993 і 1994 гадоў нараджэння не хавалі свайго незаконнага намеру. Адзін з сяброў накіроўваўся ў Польшчу, дзе пражываюць яго суайчыннікі, якія атрымалі від на жыхарства ў краіне, другі імкнуўся ў Германію", — распавялі памежнікі.

Пры сабе ў індусаў былі асабістыя рэчы, грашовая пластыкавая карта, тэлефоны, а таксама лекавыя сродкі.

"Яны прызнаныя парушальнікамі дзяржаўнай мяжы, праводзіцца разбор", — рэзюмавалі ў ДПК.

По теме

ДПК: фанатаў "Крамбамбулі" спецыяльна на мяжы не трымалі
Тэги:
Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы