19:00 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
На вручении премии имени Ежи Гедройца в Минске

Заканчваецца прыём заявак на ўдзел у “Гедройцы”

© Sputnik/ Евгений Казарцев
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Засталося колькі дзён для таго, каб падаць выдадзеную ў 2015 годзе кнігу прозы на конкурс.

МІНСК, студзеня 27 — Sputnik. Прыём заявак на ўдзел у прэміі Гедройца заканчваецца 31 студзеня.

Да ўдзелу прымаюцца як кнігі, што былі выдадзеныя ў папяровым фармаце, так і электронныя выданні. Твор павінны быць напісаны ў жанрах "мастацкая проза", "эсэістыка" (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).

"Для таго, каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму заяўкі на сайце прэміі, а таксама прынесці на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра 7 асобнікаў у папяровым і 1 асобнік у электронным варыянце", — тлумачаць арганізатары прэміі.

Намінаванне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазіцый), за ім — шорт-ліст (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы сёлета адбудзецца ў чэрвені. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы.

Арганізатарамі выступаюць Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску.

Прэмія Гедройца — незалежная літаратурная прэмія, якая з 2012 года ўручаецца за лепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, цягам мінулага году.

Тэги:
Літаратура, прэмія Ежы Гедройца, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы