Касманаўт зрабіў фота Мінска з арбіты

© Photo : Сяргей Волкаў, "Вконтакте"Мінск з неба
Мінск з неба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здымак ён размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Расійскі касманаўт размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы фота Мінска, зробленага з арбіты. Сяргей Волкаў больш за тры месяцы працуе на арбіце і час ад часу цешыць сваіх падпішчыкаў такімі здымкамі.

"На жаль, набеглі аблокі, і частку горада відаць добра", — выбачаецца касманаўт перад чытачамі.

Між тым, да Волкава ўжо звяртаюцца жыхары іншых гарадоў з просьбамі сфатаграфаваць іх населеныя пункты. Мінчукі ж узяліся абмяркоўваць, ці добра выйшла Малінаўка і Серабранка — адным словам, пайшлі раён на раён. Некаторыя выступалі з захопленымі каментарамі: "Дарагі Сяргей, на такіх як вы павінная раўняцца сучасная моладзь!"

Акрамя Мінска, Волкаў фатаграфаваў Адэсу, Варонеж, Жэневу, асобная падборка прысвечаная гарадам Расіі.

Стужка навiн
0