01:21 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр из фильма Аватар

Здымкі “Аватар-2” распачнуцца ў красавіку

© Flickr/ Rego Korosi
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Джэймс Кэмеран прыступіць да здымак сіквела свайго блокбастэра.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Кэмеран распачне працу над "Аватар-2" праз два месяцы, паведамляе What Culture. Дата пачатку здымак — 15 красавіка. Раней паведамлялася, што праца над усімі трыма сіквеламі "Аватара", якія Кэмеран збіраецца зняць, будуць весціся адначасова. Красавіцкія здымкі будуць праходзіць у Манхэтэн-Біч ў Каліфорніі, а таксама ў Новай Зеландыі.

"Першая частка фільма выйшла шэсць год таму, і цяжка меркаваць, ці засталася яшчэ былая цікаўнасць у гледача "Аватара", — піша выданне What Culture.

Калі прыхільнікі дачакаюцца свайго сіквела, пакуль невядома, дату пераносілі двойчы. Першы "Аватар" выйшаў у 2009 годзе і стаў самым паспяховым фільмам у гісторыі, зарабіўшы ў пракаце каля 2,8 мільярда даляраў. Стужка была намінаваная на "Оскар".

Тэги:
Джэймс Кэмеран, "Аватар", Кінаіндустрыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы