22:40 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кніга на вятру

Стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі Цёткі

© Flickr/ Guillaume Speurt
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Лепшы дзіцячы твор будуць абіраць пісьменнікі і мастакі.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. У журы, што будзе абіраць лепшыя дзіцячыя кнігі, напісаныя па-беларуску, увайшлі пісьменнікі, навукоўцы, рэдактары і мастакі.

Першая літаратурная прэмія для дзіцячых літаратараў мае абмежаванні — падаць кнігу да ўдзелу могуць толькі беларускамоўныя аўтары. Заснавальнікі прэміі — беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне".

У журы прэміі увайшлі пісьменнікі Пятро­­ Васючэнка, Вольга Гапеева, паэтка Вера Жыбуль, рэдактарка дзіцячага альманаха "Гарбузік" Вольга Мазурава, казачніца Алена Масла, мастачка Васіліса Паляніна-Календа, мастакі Валерый Славук і Павел Татарнікаў.

Адзін з арганізатараў прэміі Уладзь Лянкевіч распавёў карэспандэнту Sputnik, чаму лаяльны да рускамоўнай літаратуры ПЭН-цэнтр вырашыў размежаваць дзіцячых пісьменнікаў па моўным крытэрыі.

"Нам і не хацелася б звяртаць увагу на моўнае пытанне — куды лепей было жыць у краіне з раўнапраўем моў, дзе ўсе людзі валодаюць абедзьвюма і жывуць пры тым спакойна, такая сабе ідылічная Швейцарыя. Але сітуацыя іншая — кола беларускамоўных вузкае, асабліва ў буйных гарадах, цэнтрах культуры і бізнесу. І ў такой сітуацыі захады па падтрымцы мовы мусяць рабіцца", — тлумачыць пазіцыю аргкамітэта прэміі спадар Лянкевіч.

Лянкевіч лічыць, што ў сітуацыі, калі школы амаль не займаюцца прасоўваннем беларускай літаратуры, дык ці не адзіная магчымасць навучыць дзяцей мове — даваць ім адпаведныя кнігі з маленства.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Тэги:
"прэмія Цёткі", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы