01:24 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Расійскі акцёр Андрэй Гайдулян

Акцёр "Універа" Гайдулян паспяхова завяршыў лячэнне ад раку

© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
3330

Лячэнне акцёра Андрэя Гайдуляна праходзіла ў Германіі. Ён ужо вярнуўся ў Расію і падзякаваў усім за падтрымку ў сваім Instagram.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Расійскі акцёр Андрэй Гайдулян, вядомы па ролях у серыялах "Універ" і "Сашатаня" паведаміў у сваім Instagram, што паспяхова завяршыў лячэнне ад раку і вярнуўся ў Маскву.

У паведамленні акцёр таксама выказаў словы падзякі усім сваім прыхільнікам і знаёмым за падтрымку.

"Дзякуючы Богу, дзякуючы Вам, Вашым малітвам і проста добрым пажаданням, дзякуючы лекарам, дзякуючы добрым і вельмі добрым людзям, сябрам, мы скончылі лячэнне і вярнуліся ў Маскву. Мы вельмі рады і дзякуем усе сілы нябесныя за вынік", — напісаў акцёр на сваёй старонцы ў Instagram.

Аб цяжкай хваробе акцёра стала вядома ў ліпені. Лячэнне Гайдуляна праходзіла ў Германіі.

Тэги:
Кіно, Жыццё знакамітых людзей, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы