Энтузіясты здымаюць фэнтэзі па матывах беларускіх легенд

© Flickr / Bo NielsenЛес
Лес - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз каманда вядзе збор сродкаў на здымку паўнаметражнага фільма.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Мінская кампанія "Aurios Studios" сабрала ініцыятыўных прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння новага праекта — паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Праект заснаваны на энтузіязме ўдзельнікаў, іх жаданні здымаць атмасфернае беларускае кіно.

"На працягу 2015 года мы працавалі з першакрыніцамі, стваралі сцэнар, здымалі першыя сцэны. Спецыяльна для шырокай прэзентацыі кінапраекта мы падрыхтавалі трэйлер фільма, выкарыстоўваючы сучасныя кіна-тэхналогіі і спецэффекты", — распавядаюць ініцыятары кінастужкі.

Група кажа, што іх галоўная мэта — паказаць міфалогію Беларусі, што надзвычай багатая. Каб рэалізаваць праект цалкам, неабходная падтрымка шматлікіх беларусаў у нашай краіне і па ўсім свеце, а таксама ўсіх людзей, што жадаюць адраджаць беларускую культуру і паказваць яе свету. Ініцыятары абяцаюць на працягу двух гадоў завяршыць працу над здымкамі і зрабіць мантаж. Збор сродкаў на здымкі вядзецца на платформе Talaka.by.

Стужка навiн
0