23:24 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
КПП ля зоны адчужэння

Падрыхтоўка да маштабнай чарнобыльскай канферэнцыі ідзе ў Мінску

© Sputnik/ Виктор Толочко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
41 0 0

Новую чарнобыльскую стратэгію ААН можа прыняць восенню бягучага года.

МІНСК 4 лют — Sputnik. Беларусь накіравала запрашэнні МАГАТЭ, СААЗ, ЮНІСЕФ, а таксама шэрагу іншых міжнародных арганізацый для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны аварыі на ЧАЭС, паведаміў на прэс-брыфінгу ў чацвер у Менску прэс-сакратар міністэрства замежных спраў рэспублікі Дзмітрый Мірончык.

"Падрыхтоўка да Чарнобыльскай канферэнцыі вядзецца, асноўным арганізатарам з'яўляецца МНС", — сказаў Мірончык.

Ён таксама адзначыў, што ўжо накіраваны запрашэнні кіраўніцтву МАГАТЭ, ЮНІСЕФ, СААЗ, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама краінам-донарам, якія бяруць удзел у фінансаванні чарнобыльскіх праграм — Японіі, Германіі, Італіі, дзяржавам, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС — Расіі і Украіне.

Плануецца, што на канферэнцыі будзе абмеркавана новая чарнобыльская стратэгія, якую ААН збіраецца прыняць восенню 2016 года.

У выніку аварыі на ЧАЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, радыеактыўнаму забруджванню падвергнулася 23% тэрыторыі Беларусі, на якой знаходзілася 3678 населеных пунктаў. Найбольш пацярпелі ад аварыі Гомельская, Брэсцкая і Магілёўская вобласці.

Тэги:
Аварыя на ЧАЭС, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Мірончык, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы