02:02 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Снегапад у Мінску

Мэр Мінска: гэта я прыдумаў "снежныя" SMS для "Даніэлы"

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
5821

Кіраўнік Мінгарвыканкама прызнаўся, што таксама атрымаў такое паведамленне і выходзіў чысціць снег.

МІНСК 4 лют — Sputnik. Мэр сталіцы Андрэй Шорац быў ініцыятарам рассылання паведамленняў мінчукам з заклікам падлучыцца да ўборцы снегу пасля праходжання цыклона "Даніэла", пра гэта кіраўнік Мінгарвыканкама распавёў на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Паведамленні на мабільныя тэлефоны прыйшлі жыхарам сталіцы і некаторых іншых гарадоў Беларусі пасля таго, як па тэрыторыі рэспублікі прайшоў магутны цыклон, які прынёс моцныя снегапады. Мінгарвыканкам у SMS пераканаўча прасіў прыбраць снег у машынамесцаў і ў дварах.

"Вось усё абсалютна няправільна ўспрынялі гэтыя SMS пра тое, што трэба прыбраць снег. Заклікаць грамадзян гэта зрабіць — гэта была мая ідэя. Бясплатна сотавыя аператары гэта зрабілі… Мы ў карэктнай форме папрасілі людзей. Гэта была просьба", — цытуе Еўрарадыё словы Шорца.

Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама прызнаўся, што таксама атрымаў такую SMS і ўдзельнічаў ва ўборцы снегу.

"Цяпер, вядома, ужо ёсць нарматыўны акт, згодна з якім яны (вадзіцелі — Sputnik) будуць абавязаны прыбіраць снег, і за гэта будзе пэўная адказнасць… У эсэсмэсках я не бачу нічога дрэннага ",- канстатаваў мэр.

Цыклон "Даніэла" накрыў Беларусь 12 студзеня. У краіне было абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Бесперапынны снег ішоў амаль суткі. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску за суткі з прыходам у сталіцу цыклона выпала каля паловы месячнай нормы ападкаў.

Тэги:
Грамадства, Цыклон Daniella (Цыклон Даніэла), Мінгарвыканкам, Андрэй Шорэц, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы