23:32 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дарожны знак

Частка вуліцы Клары Цэткін у сталіцы будзе зачынена 6 і 7 лютага

© Sputnik/ Рамиль Ситдиков
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Рух у цэнтры Мінска часова абмяжуюць у сувязі з правядзеннем работ па будаўніцтве метро.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Частка вуліцы Клары Цэткін ў Мінску будзе часова закрыта для руху ўсіх відаў транспарту ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, абмежаванні ў схеме руху аўтамабіляў і грамадскага транспарту звязана з правядзеннем работ па будаўніцтве трэцяй веткі Мінскага метрапалітэна.

"6 і 7 лютага будзе часова закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова", — сказалі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам дадзенай інфармацыі. Будаўніцтва трэцяй лініі метро, якая вядзе ад праспекта Пераможцаў у мікрараён Зялёны луг, пачалося ў 2014 годзе, завяршыць першую чаргу плануецца ў 2017 годзе, паўнавартасную галінку гарадскія ўлады абяцаюць адкрыць у 2020-м.

Тэги:
Аўтадарожны транспарт, Транспарт, УДАІ МУС РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы