20:18 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Стартовая страница приложения Uber

Бюджэтны Uber прыйшоў у Мінск

© Sputnik/
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
Uber у Мінску (10)
6010

Можна разлічвацца праз мабільнае прыкладанне і не браць з сабой грошы.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Тры месяцы таму ў Мінску запрацаваў Uber Black з аўтамабілямі прадстаўніцкага класа, дазволіць сабе яго кошты маглі не ўсе. Цяпер у Мінск прыйшла бюджэтная версія — Uber X з аўтамабілямі камфорт-класа (Skoda Rapid, Kia Rio, Volkswagen Polo, Hyundai Solaris).

Тут вас папросяць 27 000 рублёў за выклік, 5 700 рублёў — за кожны кіламетр і 600 рублёў за хвіліну паездкі. Кошт дарогі ў аэрапорт фіксаваны — 350 тысяч рублёў. Праверыць нам пакуль не ўдалося — у сувязі з запускам UberX ёсць ажыятаж, і некаторыя мінчане ўжо скардзяцца, што даступных машын няма.

Асаблівасць сэрвісу Uber у тым, што таксі можна выклікаць толькі праз прыкладанне, да якога прывязаная банкаўская картка. Пасажырам не трэба асабіста разлічвацца з кіроўцам і думаць пра тое, каб мець пры сабе дастаткова наяўных — грошы проста здымаюцца з рахунку пасля паездкі.

Тэмы:
Uber у Мінску (10)
Тэги:
Транспарт, таксі, Uber
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы