12:18 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Адліга ў Мінску

Гідрамет: у нядзелю па Беларусі месцамі да 10 цяпла

© AFP/ Sergei Gapon
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Гідролагі папярэджваюць, што ў бліжэйшыя дні павышэнне узроўняў вады на рэках краіны захаваецца.

МІНСК 7 лют — Sputnik. Анамальна цёпла на Беларусі будзе яшчэ як мінімум тыдзень, на рэках працягнецца інтэнсіўнае раставанне лёду, паведамілі ў Гідрамеце.

"У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца", — паведамілі Sputnik ў суботу ў Гідрамеце.

Тэмпература ў першай дэкадзе лютага на 6 — 11 градусаў вышэй за кліматычную норму, анамальна цёплае надвор'е на Беларусь прынеслі цёплыя франты з Атлантыкі.

Паводле слоў сіноптыкаў, заўтра тэмпература ноччу —4, +3, днём +2 +7, па паўднёвым захадзе +8 +10, на наступным тыдні таксама захаваецца цёплае надвор'е.

Што датычыцца сітуацыі на вадаёмах, спецыялісты распавялі, што да цяперашняга часу практычна ачысціліся ад ледзяных утварэнняў асобныя ўчасткі Нёмана, Віліі, Заходняга Буга, Бярэзіны, Прыпяці і некаторыя іх прытокі. Працягваецца фарміраванне зімовых паводак, сутачная інтэнсіўнасць росту узроўняў вады на рэках складае 2-20 см, сказалі ў Гідрамеце.

У бліжэйшыя дні павышэнне узроўняў вады на рэках захаваецца, будзе адбывацца далейшае разбурэнне ледзянога покрыва, ўдакладнілі сіноптыкі.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы