09:22 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Статуэтка прэміі Оскар

Намінанты “Оскара” сфатаграфаваліся разам

© Flickr/ Root FileSystem
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

На здымку – фаварыты папулярнай прэміі, якія нават не выглядаюць канкурэнтамі.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Намінанты на прэмію "Оскар" сфатаграфаваліся для групавога партрэта, які з'яўляецца часткай традыцыі кінапрэміі, паведамляе Variety.

Акцёры, рэжысёры, прадзюсары і сцэнарысты сабраліся на спецыяльным прыёме ў гатэлі Beverly Hilton. Для фота пазіравалі прэтэндэнты на ўзнагароду ў асноўных намінацыях, у тым ліку Леанарда Ды Капрыа, Алісія Вікандэр, Бры Ларсан, Сільвестр Сталонэ, Лэдзі Гага, Джэніфер Лорэнс, Мэт Дэйман.

Лепшым акцёрам могуць назваць Брайанка Крэнстана, Мэтта Дэймана, Леанарда Ды Капрыа, Майкла Фасбендэра або Эдзі Рэдмэйна, які летась ужо атрымаў узнагароду ў гэтай намінацыі за выкананне ролі Стывена Хокінга. А Ды Капрыа намінаваны на прэмію ўжо ў пяты раз.

За званне лепшай актрысы пазмагаюцца Кейт Бланшэт, Джэніфер Лоўренс, Сірша Ронан і Шарлота Рэмплінг. Дарэчы, Лоўрэнс ўжо атрымлівала ўзнагароду ў 2013-м годзе, а ў Бланшэт у скарбонцы дзве залатыя статуэткі.

Кінапрэмія "Оскар" — адна з найпрэстыжнейшых і найстарэйшых у свеце. Уручаюцца залатыя статуэткі з 1929 года.

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Оскар (прэмія), Леанарда ды Капрыа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы