02:05 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі гурт J:морс

Альбом "J:морс" можна будзе паспытаць на смак

© Фото: J:морс
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
4820

"J:морс" распрацавалі адмысловы напой, прымеркаваны да выхаду новага альбому.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. 13 лютага ў Prime Hall гурт "J:морс" прэзентуе не толькі новы альбом "Воздух", але і першы ў гісторыі калектыва афіцыйны напой, які гледачы будуць мець магчымасць пакаштаваць бясплатна, распавялі Sputnik арганізатары канцэрту.

Напой "J:морс — Воздух", прысвечаны першаму за пяць год новаму альбому гурта, прадстаўляе сабой спалучэнне морса з кіслародам з выкарыстаннем 100% беларускіх інгрэдыентаў, у тым ліку свежай мяты ды журавінаў.

"Мы калісьці частавалі прыхільнікаў класічным морсам, але тут размова пра новы напой зусім іншага кшталту, таму ўсё было больш складана. Ад прыдумкі да ўвасаблення прайшло каля паўгода. Мы спрабавалі больш за дзесяць варыянтаў. У выніку атрымалася нешта лёгкае і цікавае адначасова. Журавіны для яго адмыслова прывезлі з роднага для мяне Палесся", — распавёў лідар гурта Уладзімір Пугач.

"J:морс" распрацавалі яго рэцэпт разам са спецыялістамі кампаніі "Новый кислород" адмыслова да канцэрта 13 лютага. Але калі ўсё пройдзе паспяхова, музыкі цалкам могуць падумаць і пра масавы выпуск прадукта.

Не забыліся "J:морс" і пра надыходзячы Дзень усіх закаханых — у перапынку паміж двума часткамі канцэрта ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць выйсці на сцэну, каб прызнацца ў каханні.  Пасуе да свята і саўндтрэк, бо менавіта каханню прысвечана большасць песень гурта, у тым ліку новы альбом "Воздух" і самы свежы кліп "Солярис".

Прэзентацыя альбома "Воздух" адбудзецца 13 лютага ў Prime Hall, кошт квіткоў складае ад 350 (танцпол) да 620 тыс. руб.

Тэмы:
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
Тэги:
Прэзентацыя альбому, Музычныя жанры, Музыка, j:морс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы