20:28 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Вагон метро

Журы літпрэміі “Дэбют” агучыла спіс намінантаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
13830

Сярод патэнцыйных “дэбютантаў” – маладыя паэты, празаікі і перакладчыкі.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Журы абвясціла намінантаў літпрэміі "Дэбют". Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк.

"Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ", — кажуць у аргкамітэце.

Прапануем азнаёміцца з новымі імёнамі ў літаратуры, якія увайшлі ў лонг-ліст.

Проза

Анатоль Івашчанка "Анталогія" — Мінск: "Кнігазбор";

Кацярына Мядзведзева "Разламашкі майстра Люфта" — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;

Кірыл Стаселька "Дзіцячы маніфест". — Мінск: "Галіяфы";

Надзея Ясмінска "Сем ружаў" — Мінск: "Галіяфы".

Паэзія

Кацярына Ваданосава. Міфатворчасць. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса "Верасень", вып. 2);

Ігар Канановіч. Астэроід. — Мінск: "Кнігазбор" ("Кнігарня пісьменніка");

Таццяна Мацюхіна. Адчуць гармонію душы. — Мінск: "Чатыры чвэрці";

Кацярына Массэ. Аўтакамунікацы… Я. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса "Верасень", вып. 2);

Мікіта Найдзёнаў "Развітанцы" — Мінск: "Кнігазбор";

Аліна Паўлоўская. За небакраем. — Мінск: "Харвест" ("Маладая паэзія Беларусі");

Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: "Кнігазбор";

Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: "Логвінаў";

Вадзім Урублеўскі. Бязмежнае. — Мінск: Выдавец А.М. Вараксін;

Івона Шовк. З Эдэму на Зямлю. — Мінск, электронне выданне;

Аксана Ярашонак-Камінская. Звычайнае шчасце. — Мінск, "Харвест".

Пераклад

Вольга Гуд: Томаш Самойлік "Бортнік Ігнат і скарб пушчы" (пераклад з польскай). — Мінск, "Галіяфы";

Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: "Логвінаў";

Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: "Логвінаў";

Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: "Логвінаў".

Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам "Вяртанне" і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і іншыя.

Тэги:
Прэміі, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы