Пераможцы прэміі "Грэмі" стануць вядомыя 15 лютага

© Photo : budzma.orgАнтон Мацулевіч, IQ48
Антон Мацулевіч, IQ48 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёлета на прэстыжную музычную амерыканскую прэмію ўпершыню быў намінаваны беларус – бубнач гурта IQ 48 Антон Мацулевіч.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. У цырымоніі будуць удзельнічаць творы і выканаўцы, чые песні ці альбомы выйшлі з 1 кастрычніка 2014 года па 30 верасня 2015 года.

Намінанты былі абвешчаны 7 снежня 2015 года. Амерыканскі рэпер Кендрыка Ламар атрымаў 11 намінацый, а спявачка Тэйлар Свіфт і канадскі спявак The Weeknd былі ўдастоены па 7 намінацый кожны. Рок-групы Florence and the Machine і Alabama Shakes атрымалі па чатыры намінацыі.

Сяргей Філімонаў - Sputnik Беларусь
Эксперт: беларускі андэграўнд валодае еўрапейскім мысленнем

Усяго на прэмію заяўлена 83 намінацыі, у адну з якіх трапіў і беларус Антон Мацулевіч. Яго трэк "Trap Queen" прэтэндуе на перамогу ў намінацыі "Найлепшая рэп-песня". Выканаўца "Trap Queen" Fetty Wap таксама намінаваны на  "Найлепшы рэп-выступ".

Увосень беларускі музыка ўжо быў узнагароджаны на прэміі лепшых прадстаўнікоў хіп-хопу ВET Hip Hop Awards-2015. Сярод знакамітых Канье Уэста і Сноуп Дога ў лідэрах апынуўся беларускі музыка, бітмэйкер Tony Fаdd, ён жа Антон Мацулевіч — бубнач гурта IQ48.

Беларус Антон Мацулевіч, больш вядомы пад псеўданімам Tony Fadd, стаў сусветнай знакамітасцю пасля таго, як яго кампазіцыя была выканана маладым рэперам Fetty Wap. Спачатку беларускі музыка, які займаецца прадзюсаваннем пяць гадоў, проста запісаў трэк, затым на яго "выйшлі" прадстаўнікі хіп-хоп выканаўцаў. І ўжо сумеснымі намаганнямі яны зрабілі песню і выпусцілі яе ў свет.

Па словах Мацулевіча, канчатковы варыянт трэка яму спадабаўся, аднак ён не чакаў, што кампазіцыя можа стаць такой папулярнай.

Стужка навiн
0