02:42 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Надзея Скардзіна ў гонцы пераследу

Скардзіна паедзе ў Цюмень на ЧЕ па біятлоне

© Sputnik / Владимир Сергеев
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

Разам з лідэрам беларускай зборнай на турнір паедуць маладыя біятланісткі Дынара Алімбекава, Хрысціна Ільчанка і Марыя Панфілава.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна прыме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які адбудзецца ў канцы лютага ў Цюмені, паведамілі Sputnik ў аўторак у Беларускай федэрацыі біятлона.

Кантынентальнае першынство пройдзе з 24 па 28 лютага ў Цюмені. У заяўцы на турнір ад Беларусі — дзевяць страляючых лыжнікаў. Мужчыны: Аляксандр Дарожка, Юрый Лядаў, Віктар Крыўко, Дзмітрый Абашаў, Сяргей Бачарнікаў. Жанчыны: Надзея Скардзіна, Дынара Алімбекава, Хрысціна Ільчанка, Марыя Панфілава.

Чэмпіянат Еўропы папярэднічае сусветнаму форуму па біятлоне, які пройдзе ў нарвежскім Осла з 3 па 13 сакавіка.

Тэги:
Біятлон, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Беларуская федэрацыя біятлона, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы