14:04 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Города мира. Осло

Нарвегія часткова зняла санкцыі з Беларусі

© Sputnik/ Александр Вильф
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Савет кіраўнікоў МЗС краін ЕС прыняў рашэнне аб частковым скасаванні санкцый супраць Беларусі. Беларускае знешнепалітычнае ведамства вітала гэты крок еўрапейскіх палітыкаў.

МІНСК 17 лют — Sputnik. Нарвегія, якая ўслед за ЕС ўвяла абмежавальныя меры супраць Беларусі, паведаміла аб іх частковым зняцці ў адпаведнасці з рашэннем, прынятым у панядзелак на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-членаў саюза, паведамляе нарвежскае інфармацыйнае агенцтва NTB са спасылкай на МЗС Нарвегіі.

"Нарвегія здыме тыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, рашэнне па якіх прынята ЕС", — сказала агенцтву прадстаўнік па сувязях з грамадскасцю МЗС Нарвегіі Астрыд Сель.

У панядзелак 15 лютага ЕС па выніках пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін-членаў саюза прыняў рашэнне аб частковым скасаванні санкцый супраць Беларусі, абмежавальныя меры пакінутыя толькі ў дачыненні да чатырох высокапастаўленых асобаў Беларусі і эмбарга на пастаўкі зброі.

Нарвегія не з'яўляецца сябрам ЕЗ.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы