22:34 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Новополоцкий нефтеперерабатывающий завод. Архивное фото

У прамвытворчасці назіраецца рэгрэс

© Sputnik/ Юрий Сомов
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Самы моцны спад паказалі прадпрыемствы аўтапрама, рост адзначаецца толькі ў вытворчасці малака, лекаў і паліва.

МІНСК 17 лют — Sputnik. Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў Беларусі за студзень у бягучых цэнах склаў 58,7 трыльёнаў рублёў і знізіўся ў параўнанні са студзенем 2015 года на 6,8%, гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Па выніках 2015 года рэцэсія ў прамысловасці склала 6,6%. Агульнае зніжэнне прамвытворчасці было забяспечана негатыўнай дынамікай студзеня-мая. У той жа час з чэрвеня па снежань мінулага года адзначалася дынаміка да паляпшэння, хоць месячныя паказчыкі заставаліся ў адмоўных значэння. За тры квартала эканоміка паказала падзенне на 3,6%, у студзені-ліпені рэцэсія ў эканоміцы дасягнула 4%, за першае паўгоддзе — 3,3%.

Паводле звестак Белстата, за студзень у горназдабыўной прамысловасці вытворчасць у студзені зменшылася на 4%, у апрацоўчай — на 8,9%. У такім выглядзе эканамічнай дзейнасці, як забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам, вытворчасць вырасла на 5,9%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў прамвытворчасць знізілася на 6,4%.

Рост аб'ёмаў вытворчасці адзначаўся ў вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі (на 10,7%), дызпаліва (на 2,4%), бензіну (на 0,8%). Акрамя таго, вытворчасць медпрэпаратаў вырасла на 8,6%, вытворчасць тэкстылю, адзення, вырабаў са скуры і футра паказала рост на 4,1%.

Тэги:
Прамысловасць, Белстат, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы