02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
С-300 Белтелерадиокомпании

Белтэлерадыёкампанія: многія б пазайздросцілі нашаму гукарэжысёру

© Sputnik / Виктор Толочко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Кампанія абвергла заявы Уладзіміра Жолудзева пра тое, быццам бы за фінал адбору на "Еўрабачанне" ён атрымаў ганарар у 30 даляраў.

МІНСК 17 лют — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія афіцыйна пракаментавала навіны пра галадоўку гукарэжысёра Уладзіміра Жолудзева.

Гукарэжысёр Жолудзеў абвясціў галадоўку ўвечары ў панядзелак, аднак пра гэта стала вядома толькі ў сераду. Па словах мужчыны, у Белтэлерадыёкампаніі яму вельмі мала плацяць, і ягоная галадоўка звязана з гэтым.

Як распавялі ў Белтэлерадыёкампаніі, ён працуе на паўстаўкі, а сярэднямесячная зарплата за мінулы год склала сем мільёнаў рублёў.

"За праект "Еўрабачанне" гэтаму супрацоўніку выплачаны ганарар у памеры адзін мільён сто пяцьдзесят тысячаў рублёў. Акрамя гэтага, кіраўніцтва аддзела гукарэжысёраў хадайнічала аб прэміраванні супрацоўніка па выніках праекта", — дадалі ў кампаніі.

Як заяўляў гукарэжысёр, зарплата супрацоўнікаў БТ складаецца з двух частак: невялікага акладу (у яго выпадку гэта 600 тысяч рублёў у месяц) і ганарару. За працу на апошнім праекце — прамой трансляцыі нацыянальнага адборачнага тура на Еўрабачанне-2016 — Жолудзеў, паводле яго слоў, заплацілі усяго 600 тысяч. Да сустрэчы з кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі ён абяцаў не ёсць, а піць толькі ваду.

Тэги:
Заробкі, Белтэлерадыёкампанія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы