09:19 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дэвід Боўі на канцэрце ў Празе, 2004 год

Мінчукі плануюць стварыць сценку памяці Дэвіда Боўі

© REUTERS/ David W Cerny
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
1720

Актывісты рыхтуюць зварот да гарадскіх уладаў з просьбай дазволіць ўстаноўку мемарыяла вядомаму музыке.

МІНСК, 18 лют — Sputnik. Беларусы стварылі петыцыю з заклікам дазволіць стварыць у Мінску сцяну памяці музыкі Дэвіда Боўі.

Петыцыя, звернутая да Мінкульту і Мінгарвыканкаму, была створана тыдзень таму. За гэты час пад ёй свае подпісы пакінула больш за сто чалавек.

"Мемарыял Боўі у Мінску павінен стаць не толькі годным сімвалам памяці вялікага чалавека, але і культурнай кропкай беларускай сталіцы, а адпаведна і турыстычнай славутасцю", — упэўнены стваральнік петыцыі Дзяніс Ляснік.

Падтрымліваюць ініцыятыву не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін. На думку фанатаў, не мае значэння тое, што Боўі не меў прамога стаўлення да Беларусі, бо ён "зорка касмічнага маштабу".

Легендарны рок-музыка Дэвід Боўі памёр у Нью-Ёрку ў ноч на 11 студзеня ад раку печані. За некалькі дзён да гэтага ён адсвяткаваў свой 69-ы дзень нараджэння і прадставіў публіцы апошні альбом Blackstar, які крытыкі назвалі адным з лепшых у кар'еры спевака.

Тэги:
Характэрныя факты, Смерць публічных людзей, Жыццё знакамітых людзей, Дэвід Боўі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы