06:34 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Марцін Эстэрдаль і Ён Ола Санд

"Еўрабачанне" кардынальна змяняе сістэму галасавання

© REUTERS/ Henrik Montgomery
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
2501

Дзякуючы зменам пераможца конкурсу стане вядомы толькі ў самым канцы галасавання.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" мяняе фармат вызначэння пераможцы, паведамілі Sputnik у прэс-службе Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Конкурс "Еўрабачанне" — адно з самых папулярных тэлевізійных шоу у Еўропе. Кожны з канцэртаў глядзяць каля 100 мільёнаў чалавек. Змена ў правілах самі арганізатары называюць самымі значнымі за 40 гадоў.

"Новы спосаб галасавання стане вялікім крокам наперад па паляпшэнні тэлешоў, а таксама зробіць канкурэнцыю больш захапляльнай", — заявіў прадстаўнік ЕВС і выканаўчы супервайзер конкурсу Ён Ола Санд.

Згодна з новымі правіламі спачатку аб'яўляць балы ад кожнай краіны будуць прадстаўнікі прафесійнага журы, а пасля гэтага ад 1 да 12 балаў будуць выстаўляць тэлегледачы. Арганізатары ўпэўнены, што гэта зробіць вынікі конкурсу менш прадказальнымі.

"У папярэднія гады пераможца станавіўся зразумелы за 20 хвілін да заканчэння галасавання, гэта не вельмі добра для ТБ-шоу. Змена фармату дадасць хвалявання гледачам "Еўрабачання", — растлумачыў выканаўчы прадзюсер конкурсу Марцін Эстердаль.

"Еўрабачанне-2016" пройдзе з 10 па 14 мая ў Стакгольме, Беларусь на ім прадставіць спявак Аляксандр Іваноў (Ivan) з песняй "Help you fly".

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Музычны конкурс, Музычныя жанры, Музыка, Еўрабачанне, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы