22:35 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мабільная бібліятэка

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс"

© Sputnik / Виктор Толочко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
9111

Тэма конкурсу сёлета – перспектывы і тэндэнцыі у беларускай літаратуры XXI стагоддзя.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. 1 сакавіка 2016 года распачынаецца прыём прац на конкурс "Экслібрыс", які сёлета мае імя Антона Луцкевіча і прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству, паведамілі ў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Тэма конкурсу — "Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (2000 — па сёння)"

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

  • літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);
  • літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.

Беларускі гісторык Антон Луцкевіч
© Фото: lit-bel.org
Беларускі гісторык Антон Луцкевіч

Ацэньваць работу будуць Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце.doc да 1 верасня 2016 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста "Экслібрыс". У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу можна сачыць на сайце http://lit-bel.org/.

Антон Луцкевіч — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст і літаратуразнаўца. Сваёй дзейнасцю зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і гісторыі — стварыў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі, даследаваў выданні Францыска Скарыны, гісторыю Вялікага княства Літоўскага, апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мастацтва, удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову Новага запавету і Псалтыра.

Тэги:
конкурс, Мастацкая літаратура, Літаратура, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы