03:13 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Падтопленая хата на адной з магілёўскіх вуліц

Адталая вада затапіла вуліцы Магілёва

© Фото: Могилев Real
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Такая сітуацыя, па дадзеных МНС, склалася ў сувязі з рэзкім пацяпленнем: снег, які выпаў некалькі дзён таму, пачаў хутка раставаць, у выніку чаго жылыя дамы і падворкі апынуліся ў вадзе.

МІНСК, 9 сак — Sputnik. Вуліцы ў двух раёнах Магілёва былі затоплены ў выніку раставання снегу, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Рэзкае павышэнне тэмпературы пачалося ў Беларусі напярэдадні 8 сакавіка — месцамі слупкі тэрмометраў падняліся да адзнакі + 15 ° С.

Паводле інфармацыі ўдзельнікаў групы "Магілёў Real" затопленыя вуліцы ў раёне Казіміраўка і Малая Бароўка.

"Работы па адпампоўванні вады ў Малой Бароўцы вяліся суткі, але асаблівага плёну не прынеслі. Цяпер прапрацоўваецца варыянт комплекснага падыходу вырашэння праблемы з падтапленнем", — сказаў Sputnik па тэлефоне прэс-сакратар Магілёўскага абласнога УМНС Вадзім Урублеўскі.

Ён таксама паведаміў, што інфармацыя аб падтапленні раёна Казіміраўка ў цяперашні час правяраецца.

Па словах Урублеўскага, такая сітуацыя склалася ў сувязі з рэзкім пацяпленнем: снег, які выпаў некалькі дзён таму, пачаў хутка раставаць, у выніку чаго жылыя дамы і падворкі апынуліся ў вадзе.

Па дадзеных Гідрамета, цёплае надвор'е пратрымаецца ў Беларусі да канца тыдня, а затым пахаладае — чакаюцца маразы і снегапады.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Паводка, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы