06:50 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Электронная цыгарэта

Электронныя цыгарэты ў Польшчы прыраўняюць да "аналагавых"

© Flickr/ Ecig Click
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
2320

"Паранне" фактычна будзе прыраўнавана да палення: забарона распаўсюджваецца на прыпынку грамадскага транспарту, медустановы, кафэ і рэстараны і іншыя месцы, штраф за парушэнне складзе 120 еўра.

МІНСК, 9 сак — Sputnik. Польскі ўрад унёс папраўкі ў законапраект, згодна з якім электронныя цыгарэты будзе забаронена паліць у грамадскіх месцах, паведаміла ў сераду "Радыё Польшча".

Забарона "парання" будзе распаўсюджвацца на тэрыторыі адукацыйных і медустаноў, у кіно, тэатрах, кафэ, рэстаранах, на прыпынках грамадскага транспарту і самім транспарце, а таксама ў спартзалах і іншых месцах грамадскага карыстання. Парушэнне забароны будзе карацца штрафам у 120 еўра. Акрамя гэтага, пад дзеянне паправак трапляе кожны від рэкламы дадзенай прадукцыі і продаж яе ў інтэрнэт-крамах.

Раней урад Польшчы забараніў продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Паводле інфармацыі радыё, забарона звязаная з новай пастановай Еўрасаюза.

Раней паведамлялася, што Еўрасаюз рыхтуе ўвядзенне акцызу на нікатынавую вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў электронных цыгарэтах.

Тэги:
Грамадства, Польшча, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы