02:48 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Марафонскі забег

Саўмін мусіць адвучыць беларусаў паліць і павысіць нараджальнасць

© Sputnik/ Игорь Подгорный
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Каардынатарам праграмы на бліжэйшую пяцігодку з'яўляецца Міністэрства аховы здароўя, а ўсяго на яе плануецца выдаткаваць больш за 274 трыльёна рублёў.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў дзяржаўную праграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", разлічаную на 2016-2020 гады, сярод асноўных задач якой — павелічэнне нараджальнасці і зніжэнне спажывання тытуню, паведамілі Sputnik у прэс-службе Савета міністраў.

Мэта праграмы — стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё сямейных каштоўнасцяў, павышэнне прэстыжу бацькоўства. У ёй сем падпраграм, у тым ліку "Сям'я і дзяцінства" і "Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў".

"Да 2020 года ў Беларусі плануецца павелічэнне чаканай працягласці жыцця да 74,6 года, зніжэнне дзіцячай смяротнасці ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў, павелічэнне сумарнага каэфіцыента нараджальнасці да 1,75, памяншэнне распаўсюджанасці спажывання тытуню сярод асобаў ва ўзросце ад 16 гадоў да 24,5%", — сказалі ў Саўміне.

Акрамя таго, мяркуецца, што фізічная актыўнасць дарослага насельніцтва да 2020 года павялічыцца да 40%, а каэфіцыента смяротнасці працаздольнага насельніцтва знізіцца да 3,8 праміле на тысячу чалавек.

Па дадзеных Саўміна, каардынатарам праграмы з'яўляецца Міністэрства аховы здароўя, а фінансавацца яна будзе за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц.

Ва ўрадзе таксама паведамілі, што ўсяго на рэалізацыю праграмы ў бліжэйшыя плануецца накіраваць болей 274 трыльёна рублёў.

Тэги:
Грамадства, Савет міністраў РБ, Урад Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы