22:24 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Работа супрацоўнікаў ДАІ

Гомельская ДАІ правядзе 25-27 сакавіка адпрацоўку трас М8 і М5

© Sputnik/ Алексей Мальгавко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Інспектары абяцаюць, што экіпажы будуць курсіраваць на ўсёй працягласці аўтатрас, за выкананнем ПДР прасочаць з дапамогай прыбораў фота- і відэафіксацыі.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Супрацоўнікі Гомельскай ДАІ ў бліжэйшыя тры дні будуць несці узмоцненую службу на двух аўтатрасах вобласці — М5 і М8, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Экіпажы Дзяржаўтаінспекцыі будуць дзяжурыць на аўтадарогах на ўсёй іх працягласці.

"З 25 па 27 сакавіка сіламі асабістага складу ДАІ Гомельскай вобласці будзе праводзіцца масіраваная адпрацоўка аўтадарогі "Мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны" і аўтадарогі "Мінск — Гомель", — сказалі ў інспекцыі.

У ДАІ таксама паведамілі, што экіпажы будуць сачыць за выкананнем вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху, выкарыстоўваючы негалосны і змешаны кантроль. Акрамя таго, пры адпрацоўцы трас інспектары будуць прымяняць прыборы фота-, відэафіксацыі правапарушэнняў.

Тэги:
Аўтамабілі, УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы