Мабільным аператарам і Белтэлекаму ПДВ павялічылі да 25%

© Flickr / Keoni CabralАптавалаконнае падключэнне
Аптавалаконнае падключэнне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней у СМІ ўжо абмяркоўвалася ўвядзенне павышэнне падатку для аператараў, аднак у Мінфіне гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

МІНСК,27 сак — Sputnik. Падатак на даданую вартасць па абаротах у дачыненні да рэалізацыі на тэрыторыі рэспублікі паслуг электрасувязі, якія аказваюцца абанентам, павышаны да 25%.

Гэта норма прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 25 сакавіка №111 "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытковага мінімуму".

У цяперашні час у Беларусі ПДВ на паслугі сувязі ў памеры 20% аплачваюць абаненты — падатак уключаны ва ўсе тарыфы. Раней у СМІ з'яўляліся чуткі пра тое, што падатак будзе павялічаны, пры гэтым у міністэрстве фінансаў Беларусі не каментавалі дадзеную інфармацыю.

"Гэта (новая стаўка — Sputnik) закране ўсе віды электрасувязі, у тым ліку інтэрнэт-сувязі і гарадскога тэлефона", — цытуе словы міністра фінансаў Беларусі Уладзіміра Амарына агенцтва БелТА.

Кіраўнік ведамства таксама не выключыў, што гэтая мера паўплывае на кошт для абанентаў мабільных і інтэрнэт-аператараў.

"Так, гэта некалькі падвысіць кошт гэтых паслуг, але ўсё можна рэгуляваць аб'ёмам спажывання", — сказаў Амарын.

Дакументам прадугледжана, што норма ўступае ў сілу з 1 красавіка бягучага года.

Стужка навiн
0