01:23 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Футбольная трэніроўка

БАТЭ паедзе ў Мілан на фінал Лігі чэмпіёнаў

© Flickr/ Tam Tam
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Колькасць удзельнікаў праекта "Футбол для сябрўства" ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на траціну, узрасла і канкурэнцыя, летась у Берліне маладыя барысаўчане не змаглі выйсці з групы ў плэй-оф турніру.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Юнацкая каманда барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ возьме ўдзел у міжнародным праекце "Футбол для сяброўства" і наведае фінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў у Мілане, паведамілі Sputnik у прэс-службе праекта.

Міжнародны дзіцячы футбольны форум пройдзе ў Італіі 27 і 28 мая. Удзельнікамі праекта "Футбол для сяброўства", акрамя юных спартсменаў з Беларусі, стануць футбалісты з 31 краіны: Аўстрыі, Азербайджана, Алжыра, Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, В'етнама, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сірыі, Славакіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Японіі.

"На форуме нашу краіну прадставіць юнацкая каманда футбольнага клуба БАТЭ — самага паспяховага клуба Беларусі, дванаццацікратнага чэмпіёна краіны. Хлопцы згуляюць са сваімі аднагодкамі з іншых краін на Міжнародным турніры па вулічным футболе ў Мілане, дзе пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015/2016", — распавялі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва заўважылі, што асноўным мерапрыемства стане прысуджэнне спецыяльнай узнагароды — Кубка дзевяці каштоўнасцяў — аднаму з сусветных прафесійных футбольных клубаў за найбольшую прыхільнасць каштоўнасцям праекта.

"Пасля завяршэння форуму яго ўдзельнікі наведаюць фінальную гульню Лігі чэмпіёнаў УЕФА на футбольным стадыёне Giuseppe Meazza (San Siro) у Мілане", — дадалі ў прэс-службе.

"Для вялікіх перамог набірацца вопыту неабходна з юнага ўзросту. Таму "Футбол для сяброўства" — выдатны праект. Дзеці змогуць не толькі ўбачыць гульню мэтраў на фінале Лігі чэмпіёнаў, але і паспрабаваць свае сілы на турніры з аднагодкамі з лепшых еўрапейскіх клубаў. Я ўпэўнены, гэта стане выдатным стымулам для далейшых дасягненняў", — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.

Летась годзе юнацкая каманда з Барысава не змагла выйсці ў плэй-оф турніру, заняўшы другое месца ў сваёй групе.

Тэги:
Футбол, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, ФК БАТЭ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы