22:12 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Залева

Сіноптыкі: самыя моцныя дажджы ў сераду прайшлі ў Лідзе і Навагрудку

© Sputnik Антон Денисов
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Максімальная тэмпература паветра днём была зафіксавана на паўднёвым усходзе Беларусі: +35°С.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Больш за ўсё ападкаў — каля паловы месячнай нормы — выпала за мінулы дзень у Лідзе і Навагрудку, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Непагадзь прыйшла ў рэспубліку ў другой палове панядзелка 11 ліпеня: у шэрагу рэгіёнаў прайшлі моцныя дажджы, месцамі вецер узмацняўся да шквалістага. Найбольш пацярпелі ад моцнага ветру Гродна і Шаркаўшчына — там стыхія пашкодзіла дахі дамоў, зламала шмат дрэў. У аўторак разбурэннi праз шквалістыя вятры былі зафіксаваныя ў Дзяржынску, а ў сераду — у Мінску.

"Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны адзначаліся моцныя залевы. Найбольшая колькасць ападкаў выпала на метэастанцыях у Наваградку — 43 міліметры і Лідзе — 39 мм, што складае палову месячнай нормы", — сказалі ў Гідрамеце.

Максімальная тэмпература паветра днём была зафіксавана на паўднёвым усходзе Беларусі: +35°С, а сярэднесутачная тэмпература 13 ліпеня знаходзілася ў межах +16…+26°С, што вышэй за кліматычную норму.

Раней у Гідраметцэнтры папярэдзілі, што складаныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі рэспублікі захаваюцца і днём у чацвер — чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у асобных раёнах град, па захадзе краіны — моцныя ліўні.

Тэги:
Катаклізмы надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы