14:03 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Дзіця ліжа лядзяш

Гідрамет: маразы сыходзяць, тэмпература паветра будзе расці

© Flickr/ popofatticus
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, ужо ў пятніцу днём тэмпература паветра падымецца да +3 градусаў.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Далейшае паслабленне маразоў чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Моцныя маразы пратрымаліся ў Беларусі чатыры дні — з пятніцы 6 снежня: месцамі ноччу тэмпература паветра апускалася ніжэй адзнакі —30°С.

"Чакаецца далейшае паслабленне маразоў. 11 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, будзе воблачна з праясненнямі, па ўсходняй палове ў асобных раёнах невялікі снег", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад —9 да —15°С, пры праясненнях да —20°С, днём —3..-9°С. "У наступныя двое сутак надвор'е ў рэспубліцы будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы", — удакладнілі сіноптыкі.

Так, у чацвер 12 студзеня пройдзе кароткачасовы снег, магчыма слабая мяцеліца, ноччу тэрмометры пакажуць ад —5 да —12°С, днём ад 0 да —7°С. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, ноччу тэмпература складзе —1..- 8°С, днём ад —3 да +2°С.

Тэги:
Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы