21:57 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Посетитель у картины Марка Шагала Жена художника

Галерэя на месцы рэстарану лепей, чым рэстаран на месцы галерэі

© Sputnik/ Сергей Пятаков
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
47581

"Дом карцін" - новая сталічная галерэя - адкрыецца 10 верасня. Арганізатары абяцаюць у бліжэйшы час паказаць Мінску графіку і літаграфіі Далі, Шагала і Маціса.

Алена Васільева, Sputnik.

Праект галерэі ў вышэйшай ступені амбіцыйны — на тысячы квадратных метраў акрамя выставачнай залы з экспазіцыяй размесціцца кінатэатр з бясплатнымі кавай і гарбатай. На экранах — фільмы пра жывапіс рознага кшталту, уваходны білет — 50 тысяч рублёў.

У першы месяц працы галерэя прадставіць прыватную калекцыю графікі і жывапісу народных мастакоў Беларусі. А ўжо ў кастрычніку з выставай "Вялікія класікі ХХ стагоддзя" ў Мiнск прывязуць 229 графічных работ Шагала, Далі і Маціса.

Аб кідкасці беларусаў на гучныя імёны і асаблівасцях выжывання карцінных галерэй у Мінску Sputnik пагаварыў з Віктарам Марціновічам, пісьменнікам і PhD у галіне гісторыі мастацтваў.

- Беларусам час ад часу прапануюць паглядзець на літаграфіі Шагала, кераміку Пікаса, і складваецца ўражанне, што як у выпадку з адкрыта прахадным канцэртам Linkin Park, мы кідкія выключна на гучнае імя…

— Гэта вельмі распаўсюджаны прыём — сказаць, што ў нас ідзе выстава Шагала або Далі, і такім чынам прыцягнуць натоўпы людзей, што не асабліва разбіраюцца ў прадмеце. У Сальвадора Далі, у Пікаса і ў Марка Шагала мноства працаў, якія з'яўляюцца другараднымі і фактычна нічога не вартыя — гаворка менавіта пра графіку. Далі, напрыклад, стварыў паўнавартасную артэль па вырабу розных рэчываў пад сваім брэндам — кубачкі, рэдзі мэйды, усё гэта сёння ездзіць па краінах трэцяга свету як "творы Далі", хаця ў Ніцы, канешне, гэта не пракаціла б.

Выставы графікі Шагала ў Беларусі праходзілі задоўга да 2012 года, калі намаганнямі "Белгазпрамбанка" ў краіну былі вернутыя некаторыя яго працы — менавіта жывапіс. І гэта стала сенсацыяй, таму што глядзець у Шагала трэба менавіта жывапіс або пастэль, якая, роўна як і палотна, ствараецца ў адзіным экземпляры. Літаграфія, усе гэтыя ілюстрацыі да казак — гэта тое, што Шагал ствараў на камені, а з каменя атрымлівалася шмат адбіткаў. Зараз яны катаюцца па свеце — аўтэнтычныя, аўтарызаваныя, але іх мастацкая каштоўнасць несупаставімая з шагалаўскім жывапісам.

Калі я чытаю, што дзесьці адбываецца выстава графікі Шагала, мне становіцца сумна. Акрамя таго, што фінансавая каштоўнасць гэтых карцін невялікая, гэта яшчэ і нецікава, таму што Шагал раскрываецца там, дзе ёсць колер.

Букет возле окна, Марк Шагал
Букет ля акна. Марк Шагал

Тое самае з Мацісам. Пікаса аднойчы сказаў, што ў свеце ёсць толькі два мастака, якія разумеюць, што такое колер: першы — Маціс, другі — Шагал, і абодва гэтыя мастака прыязджаюць да нас з графікай, з тым, што колера не мае. Марк Шагал, дарэчы, адказаў Пікаса з вядомай шагалаўскай ветлтвасцю — добры мастак Пікаса, шкада, маляваць не ўмее.

Зараз у Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць экспазіцыя, якую магу рэкамендаваць да прагляду — "Ад рэалізма да імпрэсіянізма". Там выстаўлены годны ўвагі Жукоўскі, там ёсць Рэпін, ёсць беларускія майстры — я б лепш схадзіў туды, тым больш што ўваход будзе каштаваць прыкладна столькі ж, колько гэта шагалаўская выстава.

- А публіка Мiнску гатова ацаніць шагалаўскі жывапіс і адрозніць яго каштоўнасць ад той жа графікі?

— Мы да нядаўняга часу жылі ў горадзе, у якім закрываліся галерэі і адкрываліся рэстараны. Выдатны прыклад — рэстаран "Галерэя", які быў адкрыты на месцы галерэі, аднаго з любімых маіх месцаў — я заходзіў туды за карцінамі. А тут безназоўная група таварышаў робяць наадварот, відавочна, з-за сціпласці, не называючы сябе. Дарэчы, такая ананімнасць дзіўная для нашага часу — прынцып "хавацца" быў папулярны ў 90-е і нулявыя, а цяпер так не робяць, людзі звычайна заяўляюць, хто яны.

І гэтым ананімам я хачу перадаць нізкі паклон — у месцы, дзе можна было б адкрыць чарговы рэстарана побач з піцэрыяй "Papa John's", яны адкрылі галерэю. Яны ацанілі свае рызыкі і перспектывы і разумеюць, што па-хуткаму накалаціць бабла не атрымаецца, працэс здабывання прыбытку ў дадзеным выпадку даўгатэрміновы.

Я там пакуль не быў, але ўжо бачыў фатаграфіі інтэр'ераў — мне спадабалася. Магчыма, у нас з'явіцца дарагая, еўрапейскага выгляду пляцоўка. Канчатковае меркаванне сфарміруюць пасля таго, як прыйду туды, але хачу даць параду: у галерэях важны не толькі рамонт, колер сценаў, але і куратар, які рэкамендуе, што прывозіць. І прывозіць графіку Шагала і Маціса, рабіць гэта хедлайнам сезону — дзіўна. Тым больш, у горадзе, у якім ужо можна ўбачыць жывапіс Шагала.

Афорты Марка Шагала да паэмы Мертвые души
© Sputnik/ Иван Руднев
Афорты Марка Шагала да паэмы "Мертвые души"

У нулявыя людзі натоўпамі ішлі на шагалаўскую графіку, думаючы, што гэта крута, а пасля хадзілі па зале з адчуваннем горкага расчаравання — і што, гэта Шагал? Яны сыходзілі з залы і больш ніколі на гэтага мастака не прыходзілі. Вялікая верагоднасць таго, што калі пройдзе яшчэ некалькі несенсацыйных па кантэнце выстаў з гучнымі імёнамі, дык людзі перастануць цікавіцца жывапісам. Маё пажаданне — старанна абдумвайце, каго вы прывозіце.

Даведка Sputnik: галерэя "Дом карцiн" размешчана по адрасе: пр. Пераможцаў, 89. Час працы: штодзённа з 12.00 до 20.00.

Тэги:
Дом картин, Марк Шагал, Віктар Марціновіч, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы