05:14 17 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Селфи на Фестивале красок ColorFest

Якое сэлфі пакінеш пасля сябе: правілы аўтапартэту ад мастака

© Sputnik / Артем Житенев
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
255 0 0

Як усмешка ўплывае на селфі і як ператварыць банальны паўтор у метафару - правілы паспяховага аўтапартрэта як патэнцыйнага аб'екту мастацтва тлумачыць мастак і арганізатар аднайменнай выставы Дар'я Бунеева.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Калі раней аўтапартрэты маглі дазволіць сабе толькі народжаныя заможнымі, дык зараз мы захоўваем іх у тэлефонах і лічым гігабайтамі. У Палацы мастацтваў праз месяц пройдзе адмысловая выстава "Сэлфі", а пакуль мы пагаварылі з яе арганізатарам Дар'ей Бунеевай і папрасілі пра некалькі парадаў — як зрабіць з годнае сэлфі, а з яго — твор мастацтва.

"Мастацкі твор — гэта заўсёды, у пэўнай ступені "не фармат", таму, калі пачаць даваць рэцэпты, як зрабіць нешта мастацкім творам, яно, хутчэй за ўсё, гэты мастацкі складнік, страціць. Большасць сэлфі дрэнныя не тым, што яны зробленыя па няўдалым шаблонам, а ўвогуле тым, што яны гэтымі шаблонамі карыстаюцца", — тлумачыць Дар'я.

Суразмоўца сцвярджае, што амаль кожны мастак хворы на бясконцае жаданне ствараць аўтапартрэты, і амаль ці не кожны мастацкі твор у нейкай ступені і ёсць "сэлфі". "Нават калі мастак піша іншага чалавека, той атрымаецца падобным да самога аўтара. Напрыклад, да дыпломнага праекту я малявала Барбару Радзівіл, але ж усведамляю, што дадала ёй уласныя рысы", — распавядае Дар'я.

"Сэлфі" мастак разглядае ў шырокім сэнсе, то бок, як не фотаздымак, а самаідэнтыфікацыю. Таму і праект зладзілі, каб справакаваць адказаць на пытанне, хто я, якая мая ідэнтычнасць. "У эпоху сацсетак многа магчымасцяў для фварміравання знешняга вобраза — можна збірацйь лайкі і рабіць сэлфі, а вось пытанні, якія ў мяне ўнутраныя каштоўнасці, страчваюць актуальнасць", — сама Дар'я мае калекцыю з пяці ўласных аўтапартрэтаў. Першы намалявала ў восем год — на ім Даша выявіла сябе разам з парсючком.

Аматарам сэлфі Дар'я дае галоўную рэкамендацыю — цурацца банальнасці. Не дыманстраваць новую фрызуру, а шукаць канцэпт. Мастачка нічога не мае супраць аднолькавых сэлфі на фоне знакамітых графіці на Кастрычніцкай — маўляў, эпоха пастмадэрнізму дазволяе і паўторы, і цытаты, але важна ведаць, ці свядомы паўтор, ці ўкладзеная ў яго іронія.

У адрозненні ад партрэта, сэлфі дазваляе ўсмешку. "Чалавека які ўсміхаецца маляваць цяжка, зубы ніхто з мастакоў увогуле не любіць маляваць. Паміж малюнкам і фотаздымкам розніца ў мімалётнасці. Фотаздымак дазваляе зафіксаваць мімалётную эмоцыю, а партрэт звычайна абыходзіцца без усмешкі", — распавядае Дар'я.

Даведка Sputnik. Рэспубліанская выстава «Сэлфі» адкрыецца 18 лістапада 2015 г. у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў". Прыходзьце ў Палац мастацтваў на вул. Казлова, 3.

По теме

"Дом карцін" абвясціў конкурс на лепшае селфі
Тэги:
"Сэлфі", "Селфі", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы