23:20 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Серия книг о Гарри Поттере

Аўтар “Поры Гатэра” пра сіквелы па матывах “Гары Потэра”

© Flickr/ Alberto Alvarez-Perea
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
14120

У Брытаніі абяцаюць зладзіць спектакль, у якім распавядуць пра жыццё трыццацігадовага Гары Потэра. Андрэй Жвалеўскі, адзін з аўтараў гісторыі пра Поры Гатэра, беларускай пародыі на Гары Потэра, распавёў пра прыдатнасць бестселера да сіквелаў.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Брытанцы вырашылі зрабіць адчайны шаг у бок сіквелаў — падрыхтавалі спектакль пра трыццацігадовага Гары Потэра. На сцэне плануюць распавесці пра цяжкасці жыцця трыццацігадовых, гадаванне дзяцей і сямейныя турботы.

Хутка пасля выхаду першай кнігі пра Гары Потэра беларусы Андрэй Жвалеўскі і Ігар Мыцько выдалі пародыю — "Поры Гаттэр і каменны філосаф", за ёй пайшлі яшчэ дзве. Андрэй Жвалеўскі пераканаўча запэўніў Sputnik — у яго рука да напісання сіквела на "Поры Гатэра" не цягнулася.

"Сіквелы і прыквелы варта рабіць, пакуль ёсць запатрабаванасць з боку фанатаў. Ва ўсялякім разе, прыхільнікі творчасці самастойна спрабуюць сілы ў напісанні такіх твораў — фанфікаў, таму хай лепш тое робяць прафесіяналы. Я стварэнне сіквелаў па "Гары Потэру" не асуджаю — кнігі надта люблю. Але ж я высветліў, што не здольны пісаць працяг сваіх кніжак — мне больш падабаюцца лакальныя праекты", — распавядае пісьменнік.

Самому Андрэю таксама часам дасылалі фанфікі — пісьменнік кажа, што такі акт фанатскай любові заўсёды прыемны, незалежна ад якасці твору.

"З маім цяперашнім сааўтарам Яўгеніяй Пастэрнак мы аб'явілі конкурс фанфікаў па творах школьнай праграмы. Нам прыйшлі фанфікі на "Му-му", "Ганну Карэніну", "Дуброўскага". Там былі і альтэрнатыўныя гісторыі, і фанфікі ў вершах — усё гэта ўвайшло ў нашую кнігу "Смерць мёртвым душам", — распавёў аўтар.

Тэги:
Джаан Роулінг, Гары Потэр, Андрэй Жвалеўскі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы