14:43 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
18630

Культуролаг Антон Дзянісаў разам са Sputnik разбіраўся, чаму на беларускіх грошах раз за разам не знаходзіцца месца самім беларусам.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Дасканала вывучыўшы валюту, якая на доўгі тэрмін затрымаецца ў нашых кашальках, Sputnik папрасіў ацэнкі культуролага. Антон Дзянісаў распавёў, што новыя грошы яго не здзівілі — нягледзячы на відавочнае падабенства да еўра, у іх прасочваецца пэўная ўласна беларуская традыцыя.

"Ва ўсіх варыянтах нашых грошай адсутнічае персанальны аспект. Тут заўсёды выяўляліся ці архітэктурныя забудовы, ці выявы флоры і фаўны, але ж ніколі не знаходзілася месца выявам знакавых гістарычных асоб. Тут можна знайсці паралель з помнікамі, якія былі створаныя за апошнія дзесяць гадоў: мы бачым помнікі жывёлам, нейкім абстрактным людзям, што сімвалізуюць канкрэтную прафесію ці занятак — будаўнікі, міліцыянеры, курцы, пакупнікі, роварысты, але ж не знаходзіцца месца канкрэтным людзям — Манюшка, граф Чапскі, Чарвякоў", — тлумачыць сваю думку Дзянісаў.

Новые денежные знаки
© Photo : НБРБ
Новые денежные знаки

Пры тым, культуролаг упэўнены, што прычына такой пастаяннай адмовы ад персаналізацыі не ў тым, што няма каго друкаваць на банкнотах, але ж у нацыянальнай ментальнасці і амаль ці не закадзіраванай у генах сціпласці.

"Асобы, якія вартыя гонару, ёсць, але ж мы прызвычаіліся да ананімнасці. Рэспубліка Беларусь заўсёды прэзентавалася як дзяржава народа, то бок вялікай суполкі людзей, з якой лепей не выдзяляцца, а рабіць акцэнт на тых сімвалах, што прадстаўляюць цэлы народ ці сацыяльную групу", — распавядае суразмоўца пра асаблівасці сціплай беларускай ментальнасці.

Тая ж сціпласць і як вынік — схільнасць да мінімалізму, выявілася і ў дызайне манетаў.

"Грошы пераўтвараюцца ў электронную валюту, і само з'яўленне металічных манет — гэта надта мілая праява рэтра-стылю. Але ж дызайн манет мне падаецца недастаткова прадуманым — мы бачым тут толькі намінал манеты, герб і арнамент, нашыя манеты тым самым становяцца падобнымі на металічную валюту Сан-Марына ці Літвы, таксама досыць аскетычна аформленую", — кажа культуролаг, дадаючы, што сама наяўнасць металічных грошай — станоўчы крок.

Манеты Беларусi, Лiтвы, Cан-Марына
© Sputnik
Манеты Беларусi, Лiтвы, Cан-Марына

Маўляў, хоць і не зразумела яшчэ, ці зручна будзе імі карыстацца, але ж гістарычна давер да металічных грошай значна вышэйшы — дастаткова ўспомніць залатыя і срэбныя манеты, якія заўсёды былі ў цане. Адным словам, беларуская валюта, хай і метафарычна, але ж стане нарэшце цвёрдай.

По теме

Набыць манетніцу: як беларускія вытворцы падрыхтаваліся да дэнамінацыі
Тэги:
Антон Дзянісаў, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы