Максім Жбанкоў: ёсць нармальны конкурс, а ёсць беларускі

© Photo : Кинофестиваль "Лiстапад"Кинотеатр "Центральный"
Кинотеатр Центральный - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас адкрыцця SmartFilm Жбанкоў пакрытыкаваў наяўнасць асобных нацыянальных конкурсаў для беларускамоўных аўтараў на кінафестывалях.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў пакрытыкаваў наяўнасць на кінафестывалях асобных конкурсаў для беларускамоўнага кіно. Калі Жбанкоў выступаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю фестывалю SmartFilm, ён выказаўся супраць асобнай намінацыі для беларускамоўных.

"Мне не спадабалася, што асобна выдзеленая намінацыя для беларускамоўных. Гэта як на "Лістападзе": ёсць нармальны конкурс, а ёсць — беларускі. Наш глядач можа вырашыць, што мова прадаецца", — зазначыў Жбанкоў.

Открытие фестиваля в 2014 году - Sputnik Беларусь
Ігар Сукманаў: ці варта заганяць нацыянальнае кіно ў гета

Мінулым годам упершыню дырэкцыя кінафестывалю "Лістапад" вылучыла асобны конкурс для нацыянальнага кіно. Гэтым годам SmartFilm зрабіў намінацыю для нацыянальнага кіно на беларускай мове. Жбанкоў лічыць, што такі падыход да кінематографа можа загнаць беларускамоўных аўтараў ва ўтульную рэзервацыю, дзе якасць аўтарскага выказвання не такая важная, як мова, на якой яно зроблена.

"Перамагаць павінна аўтарскае выказванне, мова — гэта выдатна, але ж яна не павінна быць адзіным крытэрыем ацэнкі", — зазначыў Жбанкоў.

Стужка навiн
0